Лукашэнка памяняў кіраўнікоў "Беларуськалію" і "Белнафтахіму"
"Беларуськалій"
Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў гігантах беларускай прамысловасці.
Гендырэктарам "Беларуськалію" стаў Андрэй Рыбакоў. Да сённяшняга дня ён узначальваў дзяржканцэрн "Белнафтахім".
На месца Рыбакова кіраваць "Белнафтахімам" прызначаны Ілля Ікан. Перад гэтым ён быў дырэктарам ААТ "Полацк-Шкловалакно".
"Беларуськаліем" шмат гадоў кіраваў Іван Галаваты. Пра яго лёс у афіцыйных паведамленнях не гаворыцца.
Галаваты, як і сам "Беларуськалій", пасля 2020 года трапіў пад санкцыі ЕС. Прадпрыемства спрабавала аспрэчыць гэтыя абмежаванні праз суд ЕС, але безвынікова: у верасні суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалію", Івана Галаватага і Беларускай калійнай кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.