Мокры снег, дождж і галалёд - надвор'е ў Беларусі на каталіцкія Каляды
Прагноз надвор'я
У панядзелак 23 снежня на асобных участках беларускіх дарог чакаецца галалёдзіца, паведамляе pogoda.by. У гэты дзень чакаецца перавага воблачнага надвор'я, на большай частцы Беларусі — кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж).
Тэмпература паветра ноччу ад -7°С па ўсходзе да +1°С па захадзе, а днём -3..+3°С.
24 снежня чакаецца воблачнае, але з праясненнямі надвор'е. Месцамі будуць ападкі (мокры снег, дождж), а ў асобных раёнах слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу -6..+1°С, днём -3..+3°С.
На каталіцкія Каляды, 25 снежня, захаваецца падобнае надвор'е. Уначы і раніцай могуць прайсці кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж).
Тэмпература паветра складзе ноччу -6..+1°С, днём -3..+3°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.