Галоўчанка ў Санкт-Пецярбургу прапанаваў новыя пастаўкі аўтобусаў МАЗ

Гарыць аўтобус МАЗ

Гарыць аўтобус МАЗ / t.me/minsknews_by/

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва РБ і гэтага расійскага горада рэкламаваў беларускі пасажырскі транспарт і камунальную тэхніку. "Мы настроены на тое, каб цалкам задаволіць патрэбы вашага горада ў сучасным пасажырскім транспарце, пастаўляючы новыя мадэлі беларускіх аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў, трамваяў, — гаварыў ён у прысутнасці губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова. — І гатовыя прапаноўваць вельмі выгадныя фінансавыя варыянты ўзаемадзеяння пры заключэнні такіх кантрактаў".

А ЖКГ горада Галоўчанка прапаноўваў "узоры камунальнай тэхнікі" з Беларусі.

Як вядома, аўтобусы МАЗ часта гараць і ў Санкт-Пецярбургу, і ў іншых гарадах Расіі (гараць яны і ў Беларусі). Летась толькі ў Санкт-Пецярбургу загарэлася не менш за дзевяць беларускіх аўтобусаў, а пазалетась было зафіксавана восем такіх выпадкаў. Прычынай пажараў нярэдка называюць тое, што ў МАЗе заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя ці кітайскія. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі