Загарэўся чарговы аўтобус МАЗ — цяпер у Гомелі
У Гомелі загарэўся аўтобус МАЗ
У Гомелі загарэўся аўтобус МАЗ з пасажырамі. Пра гэта паведамляюць "Моцныя навіны" са спасылкай на падпісчыцу.
Здарэнне адылося каля прыпынку "Міжнародная" з аўтобусам 12-га маршруту. Пасажыраў з салона вывелі.
На месца здарэння прыехалі дзве "хуткія" і тры пажарныя машыны.
Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расіі. Прычынай гэтага называюць заходнія санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства.
У расійскіх СМІ паведамлялася, што летась толькі ў Санкт-Пецярбургу загарэлася не менш за дзевяць беларускіх аўтобусаў. Пазалетась было зафіксавана восем такіх выпадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.