Мінчанка знайшла каробку з 3000 долараў — і трапіла пад "крыміналку"

Грошы, забытыя мінчуком

Грошы, забытыя мінчуком / ГУУС Мінгарвыканкама

Да мінскіх міліцыянтаў звярнуўся жыхар сталіцы. Мужчына расказаў, што ў двары аднаго з дамоў забыўся каробку, у якой ляжалі 3000 долараў і яго пашпарт. Калі ён вярнуўся на тое ж месца, рэчаў ужо не было.

Міліцыянты выявілі, што каробку з дакументам і грашыма забрала 53-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына выкінула пашпарт, а грошы пакінула сабе. Калі міліцыянты прыйшлі да яе, то высветлілася, што частку сумы яна паспела патраціць. Рэшта знайшлася ў яе дома.

Цяпер жанчыне пагражае крымінальная справа за крадзеж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі