Беларускі дальнабойнік вёз шэсць машын Tesla з ФРГ, але трапіў пад суд у Польшчы

Перавозка электракараў Tesla

Перавозка электракараў Tesla / Ваяводская інспекцыя дарожнага транспарту ў Аполе

У Апольскім ваяводстве Польшчы транспартныя інспектары спынілі для кантролю фуру з літоўскімі нумарамі. Аўтамабіль перавозіў транзітам з Германіі праз Польшчу шэсць электрамабіляў Tesla.

За рулём фуры быў грамадзянін Беларусі, ад якога інспектары адчулі моцны пах алкаголю, піша MOST. Беларуса праверылі на цвярозасць: праверка паказала ў выдыханым паветры 0,32 праміле алкаголю.

Аўтамабілі адправілі на стаянку, а нецвярозага кіроўцу перадалі паліцыі. Цяпер нашага суайчынніка чакае суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі