"Разваляцца праз два месяцы": блогеры — пра боты "БелАЗ"

Отзывы на ботинки БелАЗ

Водгукі розныя / onliner/euroradio

Завод "БелАЗ" узарваў сацсеткі выпускам ботаў са сваім лагатыпам. Падобныя на папулярныя "Тымберленды", яны каштуюць значна танней — 230 рублёў. Аднак мадэль выклікала не толькі шмат спрэчак, але нават стала прычынай затрыманняў.

Навінку ўжо ацанілі блогеры. У TikTok ёсць дзясяткі відэа пра новыя боты "БелАЗ". Што цікава: большасць водгукаў — пазітыўныя. У тым ліку ад папулярнага блогера MAX POYASNIT, які робіць агляды абутку.

@max_poyasnit Выигрывай ботинки BELAZ, в мре тгк Max Poyasnit. #макспояснит ♬ оригинальный звук - MAX POYASNIT

"Каштуюць сваіх грошай і могуць пацягнуцца якасцю з арыгіналамі", — кажа блогер. Праўда, гэта можа быць і рэклама за грошы.

Яшчэ адзін блогер, Utka.by, адзначае ў сваім аглядзе: "Ёсць кітайскі шырспажыў, а тут усё прапрацавана".

@utka.by Те самые НАШУМЕВШИЕ ботиночки БЕЛАЗ. Распаковка 🎁 #рек #белаз #ботинки ♬ оригинальный звук - УТКА - Журнал про жизнь в Минс

Калі агляды пазітыўныя, то меркаванні каментатараў у TikTok не такія аднадушныя. Напрыклад, крытыкуюць за тое, што боты з брэндам "БелАЗ" вырабляюць у Кітаі, але гэтага не пазначаюць.

"Пад брэндам "БелАЗ", але зроблена ў Кітаі. Гэта таксама трэба агучваць", — звяртае ўвагу карыстальнік shdn1975.

Іншыя незадаволеныя коштам ботаў: яшчэ тыдзень таму, да публікацый у СМІ і актыўнай хвалі ў сацсетках, яны каштавалі ўдвая танней.

Нарэшце, не ўсе карыстальнікі ўпэўненыя, што белазаўскія боты сапраўды будуць такімі ж якаснымі, як арыгіналы.

"Белазы разваляцца праз два месяцы. Калі яны ў рытэйле 30$, значыць, прадаюцца рытэйлу за 15$. А значыць, іх сабекошт каля 10$. Што можна зрабіць за 10$? Абутак, які заб’е вашу ступню", — напісаў карыстальнік advandaed пад адным з аглядаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі