Жывёлавод паказаў разліковік з заробкам, нашмат ніжэйшым за сярэдні

Разліковік за месяц

Разліковік за месяц / Скрыншот

Сярэдні заробак у беларускай сельскай гаспадарцы — 1772,9 рубля. Гэта даныя Белстата, які падрыхтаваў статыстычны агляд да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

З агучанай лічбай не згодны жывёлавод з Кобрынскага раёна. Ён падзяліўся сваім разлікам за месяц з перапрацоўкай. Налічаная заработная плата — 1280,54 рубля, а пасля падаткаў застаецца і таго менш.

У 2023 годзе ў сельскай гаспадарцы працавалі 246,5 тысячы чалавек. Гэта 6,9% ад усіх работнікаў арганізацый краіны.

Сярэдні ўзрост работнікаў сельскай гаспадаркі — 43,3 года. Сярод іх 62,6% мужчын і 37,4% жанчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі