Сёлета Белкаапсаюз выплаціў беларусам больш за 65 мільёнаў долараў

У насельніцтва купілі 10 тысяч тон яблыкаў

У насельніцтва купілі 10 тысяч тон яблыкаў / sb.by

У студзені-жніўні 2024-га Белкаапсаюз выплаціў беларусам 208,7 млн рублёў (больш за 65 мільёнаў долараў) за здадзеную прадукцыю і сыравіну, паведамляе газета "Рэспубліка". Летась за гэты ж перыяд выплацілі на 2 мільёны долараў больш.

На Брэстчыне быў "нядрэнны ўраджай чарніц". Там нарыхтоўчым пунктам удалося закупіць у насельніцтва 164 тоны гэтай ягады — у 4 разы больш, чым летась.

На 6 верасня арганізацыі Белкаапсаюза закупілі па краіне ў беларусаў 10 тысяч тон яблыкаў, больш за 2 тысячы тон агуркоў, 1,2 тысячы тон таматаў, 4 тысячы тон капусты. Таксама ў спісе 140 тон маліны, 26 тон грыбоў. 

Сёлета Белкаапсаюз выплаціў беларусам больш за 65 мільёнаў долараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі