Амаль 1,7 млрд долараў патрацілі пакупнікі кватэр у Мінску

Цана квадратнага метра ў сталіцы вырасла на 17%

Цана квадратнага метра ў сталіцы вырасла на 17%

Амаль 1,7 млрд долараў патрацілі пакупнікі кватэр у Мінску за 11 месяцаў 2024 года. Гэта ўжо нашмат больш, чым на кватэры ў сталіцы было выдаткавана за ўвесь 2023 год ($1,24 млрд), параўноўвае realt.by.

Са студзеня 2024-га цана квадратнага метра ў сталіцы вырасла на 17% і склала ў сярэднім каля $1615. А кожная сёмая набытая ў Мінску кватэра каштавала больш за $100 тысяч.

Самай дарагой летняй здзелкай стаў продаж чатырохпакаёвай кватэры па Ратамскай вуліцы плошчай 115,4 кв. м. За яе заплацілі $466 тысяч. Самая вялікая прададзеная летам 2024-га кватэра — сяміпакаёўка на вуліцы Веры Харужай. Яе плошча складае 224,4 кв. м. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі