Аўтамабільнае паліва зноў падаражэе 5 красавіка

Аўтамабілі ў Мінску
5 красавіка ў Беларусі зноў падаражае аўтамабільнае паліва. Як і папярэднія разы, цэны на паліва вырастуць на дзве капейкі.
За літр трэба будзе заплаціць наступныя сумы:
АІ-92 — 2,42 рубля,
АІ-95 — 2,52 рубля,
АІ-98 — 2,74 рубля,
дызельнае паліва — 2,52 рубля.
Гэта ўжо чацвёртае павышэнне з 15 сакавіка. Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" абяцаў паступовае павышэнне цэн на 16 капеек з крокам у 2 капейкі за тыдзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.