Украінца аштрафавалі за спробу нелегальнай вандроўкі ў Беларусь
На ўкраінскай мяжы
Украінца аштрафавалі за спробу нелегальнай вандроўкі ў Беларусь. Мужчына мусіць заплаціць 8500 грыўняў. Гэта каля 200 долараў.
Адміністрацыйную справу разглядаў Ратненскі раённы суд Валынскай вобласці. З яе вынікае, што ўначы 15 лістапада 2024 года мяжу спрабавалі перайсці двое ўкраінцаў. Яны не дайшлі каля 5 кіламетраў, калі былі затрыманыя ўкраінскімі памежнікамі.
Судзілі ж толькі аднаго з парушальнікаў. У суд ён не прыйшоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.