Украінцы паставілі на мяжы з Беларуссю напамін пра антыбальшавіцкае паўстанне
Банеры на мяжы з Беларуссю
Украінцы паставілі на мяжы з Беларуссю білборды з пасланнем для паўночных суседзяў. Яны з'явіліся адразу каля некалькіх пунктаў пропуску на мяжы ў Валынскай і Ровенскай абласцях, піша ўкраінскі ваенкар Андрэй Цапліенка.
Білборды стаяць насупраць беларускіх пункітаў пропуску "Макраны", "Тушына", "Верхні Церабяжоў".
"На плакатах украінскія памежнікі на беларускай мове заклікаюць сваіх калегаў не падпарадкоўвацца расійскаму рэжыму і супраціўляцца так, як гэта рабілі калісьці іх дзяды падчас вызваленчай вайны супраць савецкай улады", — піша Цапліенка.
На банерах згадваецца 1920 год — дата, калі адбылося Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын). Яно пачалося 27 лістапада пад бел-чырвона-белым сцягам і лозунгам незалежнасці Беларусі. Паўстанне было жорстка задушана Чрывонай Арміяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.