Уначы ў Беларусь заходзілі больш за тры дзясяткі "шахедаў"

"Шахед"

"Шахед" / Reuters

Уначы 2 снежня ў Беларусь заходзілі крыху больш за тры дзясяткі "шахедаў" (рэкорд быў зафіксаваны 25 лістапада — 38). Дроны ляцелі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў.

"Шахеды" прыляталі з тэрыторыі Украіны і Расіі, некаторыя — паўторна (разварочваліся і заляталі з РФ у Беларусь і назад). 6 з дронаў зніклі, піша "Беларускі Гаюн".

Авіяцыю ў Беларусі не паднімалі.

Расійскія "шахеды" пачалі залятаць у Беларусь з ліпеня 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. Эксперты мяркуюць, што расійскія "шахеды" могуць залятаць у Беларусь праз перашкоды ад комплексаў радыёэлектроннай барацьбы.

Уначы ў Беларусь заходзілі больш за тры дзясяткі "шахедаў"
t.me/Hajun_BY/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі