Le Monde піша пра прычыну прылётаў дронаў Shahed у Беларусь

Расійскія "Шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года

Расійскія "Шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Французскае выданне Le Monde піша пра прычыну прылётаў расійскіх дронаў Shahed у Беларусь (нядаўна быў зафіксаваны абсалютны рэкорд па іх колькасці). Нібыта Украіна з дапамогай сродкаў РЭБ можа дыстанцыйна падмяняць каардынаты і накіроўвае іх назад — у РФ, а таксама ў РБ. Пра гэта СМІ пісалі і раней.

Адныя эксперты сцвярджаюць, што такое магчыма, іншыя называюць інфармацыю выдання "сумніўнай", бо згаданыя маніпуляцыі "тэхнічна немагчымыя". Сцвярджаецца, што навігацыя дронаў дзейнічае ў аўтаномным рэжыме і не паддаецца ўплыву сігналаў звонку. 

Расійскія "Шахеды" пачалі залятаць у нашу краіну ў ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі