151 дрон у лістападзе зайшоў у Беларусь — "Беларускі Гаюн"
"Шахед", ілюстрацыйнае фота
На працягу лістапада ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 148 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу "шахед" і тры разведвальныя дроны невядомага тыпу. Такую статыстыку паведамляе "Беларускі Гаюн".
Паводле звестак маніторынгавай групы, выпадкі заходу дронаў у беларускую паветраную прастору былі зафіксаваныя 1-6, 10-14, 16, 19, 20, 22, 24-28 лістапада.
Пры гэтым як мінімум тройчы на працягу мінулага месяца беларуская супрацьпаветраная абарона збівала "шахеды". Гэта адбылося над Мазырскім раёнам 24 і 26 лістапада.
Сярод зафіксаваных 151 БПЛА:
— 82 вярнуліся ва Украіну і Расію;
— 66 зніклі;
— 3 былі збітыя беларускай СПА.
У "Беларускім Гаюне" не бачаць падставаў, каб бліжэйшым часам залёты расійскіх "шахедаў" у Беларусь спыніліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.