Прэм'ер патлумачыў увядзенне ў Беларусі ліцэнзавання на вываз бульбы

Урад зрабіў перашкоду для вывазу бульбы ў Расію

Урад зрабіў перашкоду для вывазу бульбы ў Расію / sb.by

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка патлумачыў нядаўняе ўвядзенне ў Беларусі ліцэнзавання на вываз бульбы. У эфіры дзяржтэлеканала ён спаслаўся на рызыку яе "масавага ператоку" ў іншыя краіны, найперш у Расію.

"У першую чаргу гэта не мера забаронная, гэта для рэгулявання таварных патокаў, — кажа прэм'ер. — Звязана гэта з тым, што цэны на знешніх рынках... частку нашай сельгаспрадукцыі, асабліва на досыць недарагія прадукты, такія, якія карыстаюцца попытам, вышэй, чым у Беларусі. У той жа Расійскай Федэрацыі... Вытворцу выгадна хутка прадаць і пажадана даражэй, але мы не можам не думаць аб уласным рынку".

Пры гэтым, запэўнівае Галоўчанка, бульбы дастаткова і самай рознай, паколькі яе "традыцыйна... вырошчваецца разы ў тры, нават больш, чым мы спажываем у краіне".

Рашэнне пра выдачу ліцэнзіі прымаюць "упаўнаважаныя органы". Яны выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю "на працягу аднаго, максімум двух дзён пасля паступлення заяўкі адпаведна ўзгодненай з выканкамам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі