Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Успамінаем галоўныя мемы 2024-га

Успамінаем галоўныя мемы 2024-га

Год падыходзіць да канца — самы час прыгадаць мемы, якія з’явіліся ў 2024-м. Давайце ўспомнім усё, з чаго мы смяяліся ўвесь год.

Скуф

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Папулярны мем 2024 года, які ўжо так моцна ўвайшоў у нашу культуру, што трапіў нават у Вікіпедыю. Так называюць дарослых мужчын, якія любяць маларухомы лад жыцця, відэагульні, размовы пра палітыку і алкаголь. На самай справе гэты тэрмін з'явіўся вельмі даўно, але менавіта сёлета ён вырваўся з “ніжняга” інтэрнэту ў звычайны.

У TikTok папулярнасці тэрміну дадала жартаўлівая песня з тэкстам: “Эй, скуф, где твой светлый юный лик? Как соскуфился мужик, за пару лет стал как старик”.

І хоць часта мем выкарыстоўваецца самаіранічна, часам гэта інструмент кпінаў. Так, лукізм зазнаў і Сяргей Міхалок, які сёлета паказаўся на публіцы і расчараваў многіх прыхільнікаў. Новы выгляд музыкі моцна адрозніваецца ад вобразу качка, якога ён трымаўся папярэднія гадоў 15. 

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Маоры ў парламенце

16 лістапада 2024 года ў парламенце Новай Зеландыі абмяркоўвалі законапраект, які пераглядае дамову брытанскіх каланістаў і карэннага народа маоры.

Дэпутатка Хана-Раіці Маіпі-Кларк разарвала законапраект і пачала выконваць хаку — традыцыйны баявы танец. Да яе далучыліся іншыя дэпутаты з партыі маоры, якія так пратэставалі супраць парушэнняў правоў іх народа.

@whakaatamaori Parliament suspended as Māori MPs perform haka joined by public gallery. @Te Ao with Moana @Te Ao Māori News @TUKU ♬ original sound - Whakaata Māori

Відэа стала вірусным. У мемах гэты эпізод служыць для дэманстрацыі абурэння, непакорлівасці, крыку ў самых розных сітуацыях.

Ці марылі вы стаць лепшай версіяй сябе?

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Маналог з нашумелага бодзі-хорара “Субстанцыя” ператварыўся ў жарт. Фраза пра мару стаць лепшай і прыгажэйшай версіяй сябе ператварылася ў абсурдны, але вельмі смешны мем, дзе параўнанне дзвюх “версій” выходзіць за рамкі фантастыкі.

Турэцкі стралок

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Алімпіяда ў Парыжы падаравала нам шэраг мемаў. Але ўсе яны зніклі ў цені  турэцкага стралка Юсуфа Дзікеча. Гэты 51-гадовы мужчына практычна адразу забраў увагу гледачоў нестандартным падыходам да спаборніцтваў.

Дзікеч выходзіў у звычайнай футболцы, без спецыяльных лінзаў і тэхнічных прыстасаванняў. І, нягледзячы на ​​гэта, здолеў заваяваць срэбра.

Нязмушанасць і поспех турэцкага спартоўца зрабілі яго сапраўднай сенсацыяй і спарадзілі мноства мемаў у інтэрнэце.

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Боты BELAZ

Чыловы хлопец і турэцкі стралок: з чаго мы смяяліся ўвесь год

Проста чыловы хлопец

Ужо ў канцы года завірусіўся малюнак з антрапаморфным сабакам у чалавечым адзенні і подпісам: “Ён проста чыловы хлопец, якому на ўсё напляваць”.

Звычайна ў мемах герой трапляў у цяжкія жыццёвыя сітуацыі. Але ён заўсёды захоўваў спакой і нязмушаны выгляд.

Бегемот Му Дэнг

Званне "Найлепшы мем" 2024 года, паводле версіі сацыяльнай сеткі X (былы Twitter), атрымала дзіцяня карлікавага бегемота Му Дэнг.

"Віншуем Му Дэнг з тым, што яна стала нашым найлепшым мемам года", — гаворыцца ў паведамленні X у аднайменнай сацсетцы.

На малюнку, апублікаваным разам з паведамленнем, адзначаецца, што ў 2024 годзе ў сацсетцы X было апублікавана 7,7 мільёнаў пастоў са згадкай Му Дэнг.

Малая нарадзілася 10 ліпеня 2024 года ў сям'і карлікавых бегемотаў Тоні і Джоны. Заапарк Кхаа Кхеа ў Тайландзе размясціў фатаграфіі сваіх карлікавых бегемотаў, і Му Дэнг хутка стала ўлюбёнкай карыстальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі