У Паўднёвай Карэі разбіўся пасажырскі самалёт, выжылі толькі два чалавекі

Самолет компании Jeju Air, летевший из Бангкока, разбился при посадке

Разглядаюцца дзве прычыны катастрофы: умовы надвор'я і сутыкненне з птушкамі / en.yna.co.kr

Самалёт кампаніі Jeju Air, які выляцеў з Бангкока, разбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Муан, што знаходзіцца ў 288 км на паўднёвы захад ад Сеула, паведамляе агенцтва Yonhap. Лайнер выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і ўрэзаўся ў агароджу.

У выніку катастрофы загінулі 179 чалавек з 181. Паводле папярэдніх даных, выжылі толькі двое: адзін пасажыр і адзін член экіпажа.

У аэрапорце зараз праходзіць ратавальная аперацыя, улады высвятляюць прычыны здарэння на месцы.

Як паведамляе агенцтва, улады разглядаюць дзве асноўныя прычыны катастрофы самалёта кампаніі Jeju Air: умовы надвор'я і сутыкненне з птушкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі