У Беларусі пашыраць сетку платных дарог: спіс новых участкаў

Дорога в тумане

МКАД-2 стане платнай дарогай / pixabay.com

У Беларусі да 2030 года плануюць пашырыць сетку платных дарог да 2,1 тысячы кіламетраў. Гэта прадугледжана новай канцэпцыяй развіцця, апублікаванай на партале Pravo.by.

Сярод найбольш перспектыўных дарог для ўключэння вылучаюць наступныя ўчасткі:

  • Р-53 Слабада — Навасады;

  • М-3 Мінск — Віцебск;

  • Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач;

  • Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел;

  • М-14 Другая кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска;

  • М-8/Е-95 мяжа РФ (Езерышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута);

  • М-10 мяжа РФ (Селішча) — Гомель — Кобрын, а таксама кальцавая дарога вакол Мінска.

Платныя дарогі з’явіліся ў Беларусі ў 2013 годзе. Цяпер іх працягласць складае 1787 км, амаль палова з іх — 806 км — знаходзіцца ў Мінскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі