Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск расказаў пра планы на новай пасадзе
Уладзімір Чаравухін
Новы генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чарэухін падзяліўся планамі на новай пасадзе.
— Я маю намер з ужо зладжанай камандай прафесіяналаў працягнуць развіццё аэрапорта. Несумненна, будзе прадоўжана работа па павышэнню ўзроўню сэрвісу для пасажыраў і авіякампаній, прыцягненню новых авіяперавозчыкаў і пашырэнню маршрутнай сеткі, — адзначыў Чаравухін.
У авіяцыйнай сферы Чаравухін працуе звыш 25 гадоў. У апошнія гады ён узначальваў Гомельскую філію "Белаэранавігацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.