У Мінску адкрываюцца тры станцыі Зялёналужскай лініі метро
Пасажыраў у панядзелак у 16:00
У Мінску адкрываюцца тры станцыі Зялёналужскай лініі метро. Гэта "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец". Іх будаўніцтва заняло больш за 7 гадоў.
У панядзелак на станцыях пабываў Аляксандр Лукашэнка, а пасажыраў на іх прапусцяць а 16-й гадзіне.
Лукашэнка не задаволены тэмпамі будаўніцтва метро. "Усё, здаецца, добра, але павольна, — гаварыў ён. — Катастрафічна павольна! Трэба хутчэй — у два разы. Нікуды не дзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро... Не трэба пад зямлю заганяць палацы. Лепш зробім прасцей станцыі, але больш".
Таксама Аляксандр Лукашэнка паўтарыў сваю ідэю звязаць гарады-спадарожнікі са сталіцай з дапамогай наземнага метро: "Будзем планаваць і прыглядацца". Упершыню ён прапанаваў такі праект у кастрычніку. "Не будзем капаць, як крот, пад зямлёй гэтыя траншэі, а можам выйсці на паверхню ў канцы контураў Мінска і даехаць да тых жа Смалявічаў, Лагойска і гэтак далей", — гаварыў ён.
У Мінску пачалі праектаваць 4-ю лінію метро — кальцавую. На ёй будзе 17 станцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.