Беларусы цяпер могуць падаваць анлайн-заяўкі на нацыянальную візу ў Германію

Віза ў Германію

Віза ў Германію / dpa

Падаць заяўку на доўгатэрміновую нацыянальную візу ў Германію цяпер можна анлайн. Адпаведную платформу для электроннай падачы заявак запусціла МЗС ФРГ, паведамляе DW.

​​Анлайн-заяўку можна падаць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, Chancenkarte ды іншыя тыпы доўгатэрміновых віз.

Паслуга стала даступная з 1 студзеня. Ёй можна скарыстацца ў 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.

Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, у такіх краінах, як Расія, Украіна, Казахстан, Грузія, Таджыкістан.

Кіраўніца германскага МЗС Аналена Бербак мяркуе, што такое новаўвядзенне дазволіць прыцягнуць у Германію кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету. Паводле яе, цяпер Германія не можа сабе дазволіць, "каб доўгае афармленне дакументаў у адпаведнасці з правіламі і яшчэ больш доўгае чаканне перашкаджала лепшым людзям працаваць у нашай краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі