Інтэграцыя з Расіяй: як Беларусь страчвала суверэнітэт у 2024 годзе
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
З юрыдычнага гледзішча беларускі суверэнітэт не страчаны, але ў 2024 годзе хапала крокаў з боку Лукашэнкі, якія кідалі Беларусь у моцныя абдымкі Расіі.
Гэта зліццё ідзе ў двух асноўных напрамках: ваенным і падатковым. Калі з першым усё стала максімальна відавочна яшчэ ў 2022 годзе, то па другой тэме ідуць абмеркаванні.
Так, у снежні 2024 года беларускі намеснік міністра падаткаў і збораў Уладзімір Муквіч заявіў, што Беларусь і Расія займаюцца сінхранізацыяй падатковых сістэм.
"У рамках Саюзнай дзяржавы шмат пытанняў па збліжэнні падыходаў, у тым ліку ў падаткаабкладанні. Нашымі краінамі абмяркоўваюцца і выпрацоўваюцца пэўныя карэкціроўкі, якія збліжаюць гэтыя падыходы. Ёсць шмат нацыянальных асаблівасцяў, і чакаць, што ў нас будзе прамое калькаванне, не варта. У той жа час мы выпрацоўваем інтэграцыйныя моманты, якія дазваляюць бясшоўна ажыццяўляць узаемадзеянне з суб'ектамі гаспадарання", — сказаў ён.
Гарантыі бяспекі
6 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Таксама яны зацвердзілі, што ў наступным годзе пачнецца рэалізацыя новай канцэпцыі бяспекі, а Расія паставіць Беларусі ракетны комплекс "Арэшнік".
У падпісаным дакуменце, сярод іншага, вызначаюцца ўзаемныя абавязацельствы ў галіне абароны, абароны суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу абедзвюх краін, а таксама забеспячэння цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторыі і вонкавай мяжы СД. А для вырашэння гэтых задач краіны могуць задзейнічаць "усе наяўныя сілы і сродкі", указаў Пуцін.
Ядзерная дактрына РФ
19 лістапада Уладзімір Пуцін зацвердзіў абноўленую ядзерную дактрыну РФ, у якой згадваецца і Беларусь. Згодна з новым дакументам, Расія зможа выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку "крытычнай пагрозы сабе і Беларусі".
Таму далей гэта, па сутнасці, саступкі нейкіх фрагментаў беларускага суверэнітэту, што не з'яўляецца для Лукашэнкі бонусам. Да таго ж такая аднабаковая прывязка азначае, што ў Беларусі нашмат складаней будзе выратавацца ад крызісу ў Расіі.
Думаю, што для Лукашэнкі гэтыя меры вымушаныя, яму іх навязваюць. Адзінае, што яму па дружбе даюць зрабіць — гэта ўдаваць, што ён сам іх можа ініцыяваць", — сказаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.