Жыхарка Барысава ўзяла тры крэдыты і перавяла грошы ашуканцам
Тэлефонныя махляры
Жыхарка Барысава аформіла тры крэдыты і перавяла больш за 75 тысяч рублёў тэлефонным ашуканцам. Ахвяры разводу 39 гадоў, яна працуе педагогам у адной са школ горада.
Усё пачалося з таго, што ў месенджары ёй напісаў чалавек, які назваўся дырэктарам яе школы. Ён папярэдзіў, што супрацоўнікі навучальнай установы могуць быць уцягнутыя ў злачынныя схемы, і з ёй звяжуцца.
Адразу пасля ёй патэлефанавала незнаёмка, якая прадставілася банкаўскім спецыялістам. Яна паведаміла, што нехта спрабаваў аформіць крэдыт на імя барысаўчанкі. Жанчына паверыла зламыснікам, узяла крэдыты ў трох банках і перавяла больш за 75 тысяч рублёў на іх рахункі.
Цяпер міліцыя праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.