У Брэсце гаспадары прывязалі ў лесе сабаку да дрэва і пакінулі паміраць
Сабаку пакінулі паміраць
У Брэсце гаспадары прывязалі ў лесе сабаку да дрэва і пакінулі паміраць. На шчасце, жывёлу выпадкова знайшлі і аказалі яму своечасовую ветэрынарную дапамогу. А міліцыя адшукала жывадзёраў (над імі нярэдка праходзяць суды ў Беларусі).
Высветлілася, што 37-гадовая жыхарка абласнога цэнтра не спраўлялася з сабакам і аддала яго сваёй 56-гадовай мачысе і яе сужыцелю. Апошнія часта ўжывалі алкагольныя напоі і за сабакам не сачылі. Неўзабаве яны і ўвогуле вырашылі ад яго пазбавіцца, адвялі ў лес.
Як вядома, за жорсткае абыходжанне з жывёламі ў РБ прадугледжана адказнасць аж да крымінальнай. Што пагражае гаспадарам сабакі, не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.