"Патрапіла, Наташа, патрапіла!": як выхавацелька збіла крылатую ракету

Наталія Грабарчук

Наталія Грабарчук / Брыгада "Захад"

Украінская зенітчыца Наталія Грабарчук збіла расійскую крылатую ракету з зямлі пры дапамозе ПЗРК "Іголка". Гэта быў яе першы баявы пуск пасля пяці месяцаў "вучэбкі". І адразу ўдалы!

У грамадзянскім жыцці Грабарчук была выхавацелькай у дзіцячым садку. А з 2021 года яна — стралок-зенітчык Галіцка-Валынскай радыётэхнічнай брыгады паветранага камандавання "Захад". Зусім нядаўна яна асвоіла працу з рознымі тыпамі ПЗРК.

Раніцай у нядзелю, 17 лістапада Расія выпусціла па Украіне ўвесь свой арсенал. Адначасова былі запушчаныя крылатыя ракеты X-101/55, X-59/69, X-22 і "Калібр", балістычныя ракеты "Іскандэр-М", аэрабалітстычныя ракеты "Кінжал", гіпергукавая ракета "Цыркон" і дроны-камікадзэ "Шахед", а таксама імітацыйныя дроны для перагрузкі сістэм супрацьпаветранай абароны. Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, усяго было выкарыстана 120 ракет і 90 БПЛА.

Мэтай атакі былі цеплавыя электрастанцыі. Некаторыя з іх атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі