Расія не выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для нападу на Украіну
Пацярпелыя ад расійскага ўдару па Адэсе
Расія не выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для нападу на Украіну 17 лістапада 2024 года. Нягледзячы на тое, што маніторынгавыя каналы раніцай паведамілі, што каля 07:30 некалькі ракет зайшлі ў Чарнігаўскую вобласць Украіны з Гомельскай вобласці Беларусі.
Гаворка ішла пра крылатыя ракеты Х-101/55, якія запускаліся бартамі Ту-95МС з Саратаўскай вобласці РФ і Каспійскага мора.
Аднак у маніторынгавай групы "Беларускі Гаюн" іншая інфармацыя: ні адна з КР Х-101 раніцай не пралятала над Беларуссю і не запускалася з тэрыторыі нашай краіны. А памылка звязаная з тым, што ракеты былі лакацыйна заўважаныя каля Чарнігава. І некаторыя крыніцы выказалі здагадку, што запуск/пралёт быў над беларускай тэрыторыяй.
Раніцай 17 лістапада Расія нанесла масіраваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Паводле звестак Уладзіміра Зяленскага, былі запушчаны 120 ракет і 90 БПЛА, у тым ліку — дроны-пустышкі для перагрузкі сістэм СПА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.