"Рукі ўверх". 19-гадовы хлопец жартам накіраваў пісталет на жанчыну

"Рукі ўверх"

"Рукі ўверх" / pixabay.com

Жыхарка Столінскага раёна звярнулася ў мясцовы РАУС, бо нейкі малады чалавек накіраваў у яе бок пісталет. Яна спалохалася, прыйшла дадому і выклікала міліцыю.

Як патлумачыла жанчына, па дарозе дадому яна сустрэла на лесвічнай пляцоўцы невядомага хлопца, які накіраваў на яе пісталет і сказаў: "Рукі ўверх".

Высветлілася, што да інцыдэнту мае дачыненне 19-гадовы мясцовы жыхар. Хлопец быў п'яны і з хуліганскіх памкненняў дэманстраваў перад 65-гадовай жанчынай пнеўматычны пісталет.

Пазней ён патлумачыў, што ў пад'ездзе хаваўся ад дажджу. Пры сабе ў яго быў пнеўматычны пісталет, які яму перадаў адзін з сяброў. Калі малады чалавек заўважыў пенсіянерку, то вырашыў з яе пажартаваць, пісталет ён пазней выкінуў.

За няўдалы жарт яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі