У Кіраўскім раёне стрэлам з пнеўматычнага пісталета траўмаваная дзяўчынка
На месцы здарэння
У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці стрэлам з пнеўматычнага пісталета сур'ёзна траўмаваная 15-гадовая дзяўчынка. Яе шпіталізавалі з траўмай вока (нядаўна па падлетках з пнеўматычнага пісталета стралялі ў Смаргоні).
Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося ўвечары 30 кастрычніка. Першакурсніцы каледжа вярталіся з заняткаў у інтэрнат. Каб звярнуць на сябе ўвагу дзяўчат, хлопец пачаў выхваляцца пісталетам, які напярэдадні ў яго дома пакінуў прыяцель. Ён зрабіў некалькі стрэлаў у напрамку дзяўчат, на што адна з іх рэзка адрэагавала, паміж імі завязалася слоўная сварка. Пазней хлопец зноў стрэліў у іх бок некалькі разоў. У гэты момант адна з дзяўчат закрыла твар рукамі і закрычала — яна была параненая.
Пакуль крымінальную справу не распачыналі, праводзіцца праверка, "высвятляюцца абставіны няшчаснага выпадку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.