У Гродне мясцовы жыхар абстраляў кампанію, якая перашкаджала яму адпачываць
Пнеўматычны пісталет, ілюстрацыйнае фота
У гродзенскую міліцыю звярнуліся двое мужчын, якія сталі ахвярамі невядомага стралка. Яны сядзелі ў двары адной са шматпавярховак, выпівалі і размаўлялі. У нейкі момант адзін з мужчын адчуў боль у раёне шыі. Потым стала балюча яшчэ ў некалькіх месцах. На зямлі мужчыны знайшлі шарыкі ад пнеўматычнага пісталета, пасля чаго і вырашылі патэлефанаваць у міліцыю.
Аператыўнікі ўжо выявілі падазраванага. Ім аказаўся 40-гадовы мясцовы жыхар. Ён прызнаўся, што страляў. Патлумачыў, што мужчыны пад пад'ездам вельмі шумелі і перашкаджалі яму адпачываць. На затрыманага завялі крымінальную справу па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.