"Супрацоўнік МТС" пераканаў мінчанку распрануцца на камеру, а потым шантажаваў

Ахвяра тэлефонных ашуканцаў

Ахвяра тэлефонных ашуканцаў / Стокавае фота

Фэйкавы "супрацоўнік МТС" пераканаў мінчанку поўнасцю распрануцца перад камерай, каб пераканацца ў адсутнасці "жучкоў". Гэта было часткай шматхадовай аперацыі па выманьванні ў яе грошай. Працягнулася ўсё шантажом, а скончылася ў міліцыі.

Незнаёмец, які назваўся супрацоўнікам аператара сотавай сувязі, патэлефанаваў дзяўчыне праз месенджар. Ён сказаў, што зламыснікі выкралі яе пашпартныя даныя і ўстанавілі на абаненцкі нумар пераадрасацыю. Каб яе адключыць, ахвяра перайшла па дасланай спасылцы і ўсталявала прыкладанне аддаленага доступу, такім чынам згубіўшы кантроль над сваім смартфонам.

Потым махляр паведаміў, што павінен праверыць ахвяру на прадмет тэхнічных сродкаў сачэння. Ён запатрабаваў у дзяўчыны поўнасцю распрануцца перад камерай смартфона. А пасля таго, як менчанка выканала ўмову, ёй сталі пагражаць распаўсюдзіць відэа сярод знаёмых. І патрабавалі грошы.

Тады жанчына звярнулася ў міліцыю. Цяпер праводзіцца праверка.

Нагадваем! Калі вам тэлефануюць у месенджары і з нейкай нагоды прапануюць прайсці па спасылцы — неадкладна пакладзеце трубку, звярнецеся да правайдара і ў міліцыю. Не паведамляйце нікому свае персанальныя даныя і не спампоўвайце прыкладанні па спасылках ад невядомых!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі