Дзяржрэсурс даказаў, што жывёлавод зарабляе менш, чым кажуць "экстрэмісты"

Карова, ілюстрацыйнае фота

Карова, ілюстрацыйнае фота / bnp.by

Дзяржаўны тг-канал вырашыў абвергнуць звесткі з "экстрэмісцкіх рэсурсаў". Але пры гэтым выявілася, што работнікі сельскай гаспадаркі атрымліваюць яшчэ менш, чым пішуць "экстрэмісты". І гэта пры тым, што сярэдні заробак у Беларусі зніжаецца другі месяц запар.

На мінулым тыдні ў шэрагу СМІ і каналаў паведамлялі, як дзяўчына-жывёлавод са Жлобіна атрымала за месяц 500 рублёў. Аўтар тг-канала "Народны Антыфэйк" вырашыў "абвергнуць" гэта, заўважыў "Флагшток".

Рэсурс прызнае, што разліковы лісток рэальны. Аднак належыць ён не дзяўчыне, а жывёлаводу сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Сцёпы" Максіму Л. Паведжамляецца, што мужчына працуе на здзельным заробку, які разлічваецца за адзінку прыбаўлення. У верасні жывёлы, замацаваныя за гэтым жывёлаводам, прыбаўлення не паказалі, таму яму налічылі мінімальны заробак — 437 рублёў.

Але і з гэтых грошай былі ўтрыманыя наступныя сумы:
150,93 руб. — за выдачу мясапрадуктаў; 
210,93 руб. — штомесячны вылік за падзеж жывёлы з траўня 2023-га па чэрвень 2024;
падаткі, прафунёскі, пенсійны фонд.

На рукі жывёлавод атрымаў 277,75 руб. Гэта менш за 100 долараў у эквіваленце.

Дзяржрэсурс даказаў, што жывёлавод зарабляе менш, чым кажуць "экстрэмісты"
Разліковы рахунак, які спрабавала абвергнуць прапаганда

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі