Цяпер афіцыйна: на МТЗ вырашылі наладзіць выпуск сякер
Сякеры МТЗ
У 2025 годзе на Мінскім трактарным заводзе плануюць арганізаваць серыйны выпуск сякер. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале прадпрыемства. Ужо выбралі цэх, дзе будзе арганізаваны ўчастак для апрацоўкі лёзаў. Вырашаецца пытанне закупкі неабходнага абсталявання. На прадпрыемстве адзначылі, што "плануецца наладзіць выпуск сякер шасці тыпапамераў".
Нагадаем, у траўні 2024 года падчас паездкі ў Оршу Аляксандру Лукашэнку ўжо паказвалі новыя айчынныя сякеры. На іх была налепка, якая ўказвала, што прадукцыю выпусцілі ў калабарацыі заводы МТЗ і "Гарызонт". На "Гарызонце", нагадаем, збіраюць ноўтбукі і тэлевізары. Раней гэтыя ж самыя сякеры Лукашэнку ўжо паказвалі. Гэта было каля двух гадоў таму, калі ён калоў дровы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.