Лукашэнка хоча знізіць здабычу калійных угнаенняў, каб выраслі сусветныя цэны

"Беларуськалій"

"Беларуськалій"

Беларусь можа знізіць здабычу калію, каб ва ўсім свеце выраслі цэны на калійныя ўгнаенні. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як расказвала Еўрарадыё, 4 лістапада ён прызначыў новым кіраўніком "Беларуськалію" Андрэя Рыбакова. Падчас прызначэння Лукашэнка паскардзіўся на вельмі нізкія цэны на калійныя ўгнаенні. І прапанаваў дамовіцца з расіянамі, каб знізіць здабычу калію на 10-11 адсоткаў.

"Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі", — патлумачыў сваю прапанову Лукашэнка. 

У жніўні 2024 года канкурэнт "Беларуськалію" канадская кампанія Nutrien заяўляла, што сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні працягваюць зніжацца. Сярэдняя цана ў красавіку-чэрвені за тону была 212 долараў — гэта менш, чым летась і на пачатку 2024-га.

"Беларуськалій" у 2022 годзе трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Пасля гэтага аб'ём паставак калійных угнаенняў абваліўся прыкладна на траціну. Спроба прадпрыемства адмяніць санкцыі цераз суд ЕС была беспаспяховай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі