Ад "патаннее" да "нічога не абяцалі": што беларусам казалі пра энергію з АЭС

Лукашэнка казаў, што ўсе яшчэ ацэняць БелАЭС, але пакуль так і не зразумела, у чым карысць для людзей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Лукашэнка казаў, што ўсе яшчэ ацэняць БелАЭС, але пакуль так і не зразумела, у чым карысць для людзей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусы працягваюць патроху бяднець, лічыць эканаміст Уладзімір Кавалкін. З 1 чэрвеня яшчэ і зноў падняліся тарыфы на камуналку. У тым ліку на электраэнергію, хоць у нас ёсць свая АЭС. У цэлым рост цэн — нармальная з'ява, адзначае эксперт. Аднак беларусы справядліва могуць успомніць абяцанні чыноўнікаў, што электрычнасць патаннее дзякуючы АЭС. Дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Віталь Крэцкі пярэчыць: ніхто нікому нічога не абяцаў!

Еўрарадыё ўспомніла, што ўсё ж такі гаварылася пра змяненне цэн на электрычнасць, і даведалася, наколькі гэта супадае з рэальнасцю.

 

Навукоўцы НАН палічылі: мінус 20%

От “подешевеет” до “ничего не обещали”: что белорусам говорили про энергию с АЭС
БелАЭС / Еврорадио

Мабыць, самы смелы прагноз зрабіў экс-дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша разам з навукоўцамі НАН. Ён заявіў, што з пускам АЭС сабекошт электраэнергіі ў цэлым па энергасістэме знізіцца прыкладна на 20%.

“Гэта паказалі разлікі, выкананыя навукоўцамі НАН Беларусі. Пры гэтым у разліках не прымалася пад увагу павышэнне цэн на газ", гаворыцца ў паведамленні ад 26 красавіка 2011 года.

От “подешевеет” до “ничего не обещали”: что белорусам говорили про энергию с АЭС
Калі станцыя ўжо пабудаваная, беларусам кажуць: "Давайце грошы і не пытайце нічога" / Еўрарадыё

3 лістапада 2020 года першы энергаблок БелАЭС уключылі ў аб'яднаную энергасістэму Беларусі. А 10 чэрвеня 2021 года ён быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю.

З таго часу беларусы не адчулі моцы АЭС у сваіх жыроўках. А ў лютым 2022 года дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Віталь Крэцкі заявіў, што ад БелАЭС цудаў чакаць не варта. І наогул, хочаце танную электраэнергію — ніхто не забараняе карыстацца аднаўляльнымі крыніцамі.

— Яна [электрычнасць. — Еўрарадыё] даражэе ў комплексе, ніхто не абяцаў, што, калі мы ўвядзём атамную станцыю, тарыф зменшыцца, такіх абяцанняў не было. Дзякуючы АЭС мы тарыф захоўваем на ранейшым узроўні, бо выдаткі растуць, інфляцыя ёсць, цэны ўсюды растуць. Вы паглядзіце, якія цэны на газ цяпер у Еўрасаюзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі