Расія дасць Беларусі адтэрміноўку на пагашэнне крэдыту, выдадзенага на БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Расія, відаць, зноў пагадзілася адтэрмінаваць пачатак беларускіх выплат па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС. Апублікаваны адпаведны праект пратакола, які ўжо ўхваліў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін. Пратакол уносіць змены ў беларуска-расійскае пагадненне ад 2011 года. Там ішла размова пра вылучэнне Расіяй крэдыту ў памеры $ 10 млрд на будаўніцтва Беларускай АЭС. Праект пратакола прадугледжвае, што пагашэнне крэдыту пачнецца не пазней за 1 красавіка 2024 года. Згодна з ранейшымі дамоўленасцямі, Беларусь павінна была пачаць аддаваць доўг з красавіка гэтага года.

Акрамя таго, у дакуменце запісана, што ўсе плацяжы па крэдыце будуць праводзіцца ў расійскіх рублях. Адзначым, што пратакол яшчэ мусяць падпісаць абодва бакі.

Дадамо, што плацяжы па гэтым крэдыце ссоўваюцца ўжо не ў першы раз. Першапачаткова Беларусь павінна была пачаць выплачваць крэдыт з 1 красавіка 2021 года. Але тады беларускія чыноўнікі ўгаварылі расійскія ўлады адтэрмінаваць выплаты на два гады да 1 красавіка 2023-га. Гэта тлумачылі падзеннем сусветных коштаў на нафту і газ, а таксама пераносам тэрміну ўводу ў эксплуатацыю двух энэргаблокаў АЭС. Што зрабілася прычынай новага пераносу тэрмінаў, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі