У Гомельскай вобласці — да -9°С. Надвор'е ў Беларусі 25 лістапада

Зімовае надвор'е ў Беларусі

Зімовае надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё

Да -9 градусаў чакаецца ў Беларусі 25 лістапада. З жорсткіх зімовых маразоў тыдзень пачнецца на ўсходзе краіны, у Гомельскай вобласці.

У панядзелак у Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія ападкі — дождж ці мокры снег. На тратуарах будзе слізка, На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад -5 да +1 градуса (акрамя ўсходніх абласцей, дзе будзе прыкметна халадней). Удзень чакаецца ад -1 да +5 градусаў. А цяплей за ўсё будзе на захадзе Беларусі — да +8°С. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Мінску 25 лістапада будзе воблачна, з праясненнямі. Удзень паветра прагрэецца да 3 градусаў цяпла. А ўночы пахаладае да -3°С.

У начны час у панядзелак чакаецца невялікі дождж. Тэмпература ў гэты час будзе ў мінусе, таму магчымы галалёд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі