Ва Украіне — хваля дыверсій з падрывамі вайскоўцаў і паліцэйскіх
Военный в Киеве
Украінскія медыя пішуць пра хвалю дыверсій з падрывамі, накіраванымі супраць работнікаў сілавых структур і вайскоўцаў. Некалькі такіх выпадкаў зафіксавана ў Кіеве.
У адным з інцыдэнтаў выбухоўку схавалі ў пакет. Пры аглядзе знаходкі вайскоўцам выбуховае прыстасаванне здэтанавала. Мужчына загінуў.
У іншым выпадку выбухную пастку схавалі ва ўваходныя дзверы здымнай кватэры, пасля чаго патэлефанавалі ў паліцыю з паведамленнем пра згвалтаванне. Калі паліцыянты прыбылі на месца, выбуховая прылада спрацавала. Аднак ніхто не пацярпеў, бо яны паспелі зрэагаваць.
Вайна Расіі з Украінай
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.