Apple Music назваў галоўнага артыста 2024 года
Білі Айліш
Музычны стрымінгавы сэрвіс Apple Music назваў галоўнага артыста 20204 года. Ім стала амерыканская спявачка Білі Айліш.
Сярод дасягненняў спявачкі — выхад трэцяга альбома Hit Me Hard and Soft, які пасля выхаду заняў першае месца ў чартах стрымінгу ў 138 краінах свету. У дадатак, Білі Айліш атрымала сваю другую прэмію "Оскар" і дзве "Грэмі" за песню What I Was Made For да фільма "Барбі".
Яшчэ адным дасягненнем артысткі стала выступленне на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў — 2024, якая адбылася ў Лос-Анджэлесе. Спявачка выканала песню Birds of a Feather і сабрала найбольшую колькасць праслухоўванняў у Shazam.
— Ад самага першага дня Apple Music падтрымлівае маю музыку і творчасць, і для мяне вялікі гонар і прывілей атрымаць прызнанне як артыстка года, — сказала Айліш у інтэрв'ю Apple Music.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.