Ілан Маск зноў стаў самым багатым чалавекам у свеце

Ілан Маск

Ілан Маск / Gonzalo Fuentes / REUTERS/ File Photo

Ілан Маск зноў узначаліў спіс найбагацейшых людзей свету. Па версіі Bloomberg яго багацце складае $347,8 млрд.

За апошні год амерыканскі бізнесовец паўднёваафрыканскага паходжання, які валодае SpaceХ і Tesla, зарабіў амаль $120 млрд.

Агенцтва адзначае, што рост прыбыткаў Маска звязаны ў тым ліку з перамогай Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША. Ілан быў адным з нешматлікіх буйных бізнесоўцаў, якія публічна падтрымалі кандыдатуру рэспубліканца.

Стан бліжэйшага канкурэнта Маска — заснавальніка Amazon Джэфа Безаса — ацэньваецца ў $219 млрд. Інакш кажучы, Ілан Маск сёння ў паўтара раза багацейшы, чым яго бліжэйшы праследавальнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі