Цяпер мы ведаем, кім будзе Ілан Маск ва ўрадзе Трампа

Ілан Маск

Ілан Маск / кадр з відэа ў Інстаграм-акаўнце Ціханоўскай

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў Ілона Маска кіраўніком новага "Дэпартамента эфектыўнасці ўрада". Гэта адно з апошніх прызначэнняў у ягонай камандзе, піша ВВС.

Трамп заявіў, што мільярдэр і бізнэсовец будзе кіраваць Дэпартаментам сумесна з былым кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на першасных выбарах Вівекам Рамасвамі.

Маск будзе "прадастаўляць парады і рэкамендацыі звонку ўрада". Мэтай такога прызначэння называюць ліквідацыю урадавай бюракратыі і скарачэнне выдаткаў. Дэталі таго, як менавіта Маск будзе вырашаць гэтыя праблемы, пакуль не агучваюцца.

Дональд Трамп перамог кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі Камалу Харыс на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 5 лістапада. Але ў Белым Доме ён апынецца толькі ў студзені, калі пройдзе інаўгурацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі