Маск стаў першым чалавекам, багацце якога дасягнула $400 мільярдаў
Дональд Трамп і Ілан Маск
Ілан Маск стаў першым чалавекам, багацце якога дасягнула $400 мільярдаў (самым багатым у свеце ён стаў восенню). Самы апошні каталізатар росту — інсайдэрскі продаж акцый кампаніі SpaceX. Чысты капітал Маска павялічыўся прыкладна на 50 мільярдаў долараў. Ён дасягнуў $447 млрд, паведамляе Bloomberg.
Падкрэсліваецца, што багацце амерыканскага бізнесмена рэзка вырасла пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа (Маск прыхільнік яго палітыкі). Акцыі Tesla Inc выраслі на 65%.
Багацце 500 найбагацейшых людзей свету цяпер перавышае 10 трыльёнаў долараў, адзначае выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.