Ілан Маск кожны дзень будзе разыгрываць мільён долараў за подпіс пад петыцыяй
Ілан Маск і Дональд Трамп
Мільярдэр Ілан Маск вырашыў не проста плаціць жыхарам "вагальных штатаў" за падпісанне сваёй петыцыі, але і разыгрываць кожны дзень сярод падпісантаў мільён долараў. Шанец на такую "прэмію" маюць жыхары Пенсільваніі — штата, які, хутчэй за ўсё, і вызначыць вынік прэзідэнцкіх выбараў 2024 года.
Петыцыя, якую прасоўвае Ілан Маск, заклікае "абараніць" папраўкі да Канстытуцыі аб свабодзе слова і праве на зброю. Ніхто не заклікае адмяніць гэтыя папраўкі, але ў асяроддзі канспіролагаў часта гучаць заявы пра тое, што гэтыя правы нібыта хочуць забраць дэмакраты.
Такі перадвыбарчы ход Маска, які з'яўляецца прыхільнікам Дональда Трампа і адным з найбуйнейшых яго донараў, не парушае заканадаўства ЗША.
Парушэннем было б, калі б ён плаціў за галасы або рэгістрацыю выбаршчыкаў. Фармальна розыгрышы за подпіс петыцыі пад ніякія забароны не падпадае.
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у аўторак 5 лістапада. Асноўныя кандыдаты, дэмакратка Камала Харыс і рэспубліканец Трамп, ідуць па апытаннях "ноздра ў ноздру".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.