Трамп перамог Харыс ва ўсіх сямі "штатах, якія вагаюцца"
Дональд Трамп
10 лістапада ў ЗША завершаны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі пяццю днямі раней. Дональд Трамп перамог Камалу Харыс ва ўсіх сямі "штатах, якія вагаюцца", ад якіх залежаў зыход галасавання.
Апошнімі далічылі галасы ў штаце Арызона. У выніку рэспубліканец Трамп набраў 312 галасоў, у дэмакратыкі Харыс — 226. Каб стаць прэзідэнтам ЗША, дастаткова было 270 галасоў выбаршчыкаў
Такім чынам, Трамп перамог ва ўсіх "штатах, якія вагаюцца", а рэспубліканцы лідыруюць у барацьбе за Палату прадстаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.