Чаму перамог Дональд Трамп — 24 прычыны

Почему Дональд Трамп победил на выборах

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / AP

Дональд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША. Многія назіральнікі чакалі іншага выніку галасавання, але ёсць аналітыкі, якія тлумачаць прычыну поспеху былога і ўжо будучага гаспадара Белага дома.

Аналітык Нэйт Сільвер, стваральнік праекта Silver Bulletin, прывёў 24 аргументы на карысць таго, чаму Трамп перамог у гэтай гонцы.

1. Калегія выбаршчыкаў. Камала Харыс лічылася самай імавернай пераможцай галасавання па колькасці выбаршчыкаў. Але існуе перакос у размеркаванні калегіі выбаршчыкаў, і, адзначае аналітык, у эпоху моцнай палярызацыі дэмакратам цяжка яго пераадольваць. Прасцей кажучы, з улікам размеркавання выбаршчыкаў Трампу (або іншаму рэспубліканцу) трэба было атрымаць менш галасоў для перамогі, чым Харыс (або любому дэмакрату).

2. Інфляцыя. Рост цэн у чэрвені 2022-га дасягаў піку ў 9,1%. Цяпер інфляцыя знізілася, але цэны па-ранейшаму нашмат вышэйшыя, чым калі на пасаду ўступіў дэмакрат Джо Байдэн. Выбаршчыкі гістарычна вельмі адчувальныя да фактару росту цэн, кажа Сільвер.

3. Ацэнка эканомікі. Успрыманне выбаршчыкамі стану эканомікі прыкметна адрозніваецца ад аб'ектыўных звестак. Нягледзячы на прыкметны рост колькасці новых працоўных месцаў і іншыя фактары, амерыканцы ацэньваюць эканоміку зыходзячы з асабістых даходаў, а ў працоўнага класа цягам апошніх гадоў яны раслі павольна.

4. Дэмакраты ўжо былі ва ўладзе. Як адзначае аналітык, партыі ва ўладзе гістарычна выступаюць на выбарах горш. То-бо за прэзідэнтам-дэмакратам наступнаму кандыдату ад дэмпартыі выступаць на выбарах нашмат складаней.

Дональд Трамп и Мелания после выборов
Дональд і Меланія Трамп на мітынгу пасля выбараў 6 лістапада 2024 / The Washington Post

5. Папулізм. Не ацэньваючы самой з'явы, аналітык адзначае, што папулісцкая рыторыка добра працуе на выбаршчыкаў.

6. Нелегальная міграцыя. Адно з самых балючых месцаў дзейнай адміністрацыі — у першыя гады прэзідэнцтва Джо Байдэна колькасць мігрантаў, якія перасякаюць мяжу незаконна, прыкметна вырасла. Гэта вельмі хвалюе выбаршчыкаў, і Дональд Трамп паспяхова працаваў з тэмай.

7. Рыторыка Харыс. Дэмакратцы перашкодзіў той факт, што ў 2019-м яна заяўляла больш левыя пазіцыі, чым цяпер. І яна не змагла растлумачыць змянення свайго меркавання па многіх пытаннях, ва ўсякім выпадку пераканаць частку выбаршчыкаў, што яна не "крайне левая".

8. Зрух управа. Як адзначае Нэйт Сільвер, грамадства "ссоўваецца ўправа", а дэмакраты і левыя "расплачваюцца" за сітуацыю падчас COVID, іміграцыю і так званую woke-павестку, якая палохае кансерватараў.

Почему победил Дональд Трамп — 24 причины
Гендарны разрыў паміж выбаршчыкамі Харыс і Трампа / CBS

9. Дэмакратаў вінавацяць за COVID і яго наступствы. У той жа час амерыканскія выбаршчыкі настальгуюць па эканамічным росце першых гадоў прэзідэнцтва Трампа (нават нягледзячы на тое, што гэты рост часткова закладзены папярэднім прэзідэнтам — дэмакратам Баракам Абамам).

10. Дэмакраты гістарычна дамінавалі сярод цемнаскурых выбаршчыкаў і лацінаамерыканцаў. Але ў апошнія гады рэспубліканцы паляпшаюць свае пазіцыі сярод гэтых выбаршчыкаў, што таксама сыграла на карысць Дональда Трампа.

11. Маладыя мужчыны "правеюць". Як адзначае Сільвер, гэта адбываецца на фоне (карэляцыя, якая можа быць і ўзаемасувяззю, але неабавязкова) змяншэння колькасці хлопцаў, якія вучацца ў каледжах.

12. Узрост Байдэна. Гэта бянтэжыла вельмі многіх выбаршчыкаў, калі Джо Байдэн яшчэ лічыўся кандыдатам ад дэмакратаў. І ў тым ліку таму аргументы супраць узросту Трампа з боку дэмакратаў потым не спрацавалі.

13. Харыс позна ўвайшла ў гонку. Яна атрымала ў спадчыну кепска арганізаваную кампанію Байдэна і змагла хутка і эфектыўна яе перафарматаваць, але ўсё роўна часу да выбараў было замала.

14. Гендар. Папярэдняя кандыдатка ад дэмакратаў, Хілары Клінтан, паказала на выбарах горшыя вынікі, чым у апытаннях. Дакладна гэтак жа гендар мог сыграць і супраць Камалы Харыс.

15. Вельмі нізкі давер да СМІ. Праз падзенне даверу да асноўных медыя ніякая інфармацыя, у тым ліку пра суды над Трампам, не магла прыкметна паўплываць на грамадскую думку.

Почему победил Дональд Трамп — 24 причины
Падзенне даверу да медыя ў ЗША / Axios

16.  Трамп умее пераконваць. У тым ліку выбаршчыкаў: яны вераць, што ён на іх баку, нават калі часам гэта не зусім так.

17.  Дэмакраты не ведалі, як дабрацца да "глыбіннага народа". Іх кансультанты з вышэйшай адукацыяй працавалі на такія ж групы, а Трамп рабіў стаўку на больш маргіналізаваныя групы.

18.  Дэмакраты не змаглі даказаць, што Трамп — пагроза. Сільвер піша, што яны паставілі "занадта шмат фішак" на лінію атакі, звязаную са штурмам Капітолія 6 студзеня 2020-га. Выбаршчыкі проста не паверылі, што ён — пагроза дэмакратыі, калі ўбачылі, што ўся сістэма ўлады пасля тых падзей працягвае працаваць.

19.  Крызісы ў свеце. Падчас адміністрацыі Байдэна пачаліся вайна ва Украіне і канфлікт на Блізкім Усходзе. Выбаршчыкаў замежная палітыка звычайна хвалюе мала, але каманда Трампа паспяхова прадала ім тэзіс пра тое, што за ім такіх войнаў і выдаткаў ЗША на знешнія крызісы не было.

20.  Дэмакраты расколатыя. Вайна Ізраіля ў Газе так раскалола электарат дэмакратаў, як ніколі ні па якім пытанні не расколваліся рэспубліканцы, адзначае аналітык.

21.  У Харыс было больш "спойлераў". "Трэціх кандыдатаў" з левым ухілам было больш, чым правых, і яны размывалі падтрымку кандыдаткі.

Почему победил Дональд Трамп — 24 причины
Камала Харыс і яе галоўны "спойлер" — Джыл Стайн ад Партыі зялёных

22.  Падтрымка Ілана Маска. Мільёны даляраў ад бізнесоўца на кампанію Трампа, зрух яго сацсеткі Твітар управа, ды і проста культурны ўплыў Маска прыкметна падтрымалі рэспубліканца.

23.  Замах на Трампа. Пасля замаху гэтым летам у Пенсільваніі ўзровень добразычлівага стаўлення да кандыдата вырас.

24.  Харыс была занадта неканкрэтная. На думку Сільвера, яе кампанія дзейнічала на "вайбе", але без выразнага бачання будучыні ЗША — ва ўсякім выпадку ва ўспрыманні выбаршчыкаў. Гэта таксама магло яе падвесці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі