SpaceX здзейсніла паспяховы тэставы запуск шматразовага ракетнага паскаральніка
Super Heavy booster
Кампанія Ілана Маска SpaceX здзейсніла паспяховы тэставы запуск шматразовага ракетнага паскаральніка. Super Heavy booster адправіў карабель у космас і паспяхова вярнуўся на ўзлётную пляцоўку.
А там яго "злавіла" канструкцыя, якую ў SpaceX называюць Mechazilla.
Па-першае, гэта прыгожа. Па-другое, сапраўдныя высокія тэхналогіі. Ну і па-трэцяе, складана пераацаніць значэнне гэтай падзеі для развіцця касманаўтыкі. SpaceX паступова набліжаецца да стварэння шматразовга касмічнага чоўна, што адкрыве перспектывы для касмічных пасажырскіх перавозак і вандровак на адлегласці, пра якія чалавецтва 10 гадоў таму яшчэ магло толькі марыць і чытаць у навукова-фантастычных раманах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.