Колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі дасягнула амаль 12 мільёнаў
Колькасць абанентаў расце
Колькасць абанентаў сотавай сувязі восенню 2024-га ў Беларусі дасягнула амаль 12 мільёнаў. Пра гэта ў сераду паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Атрымліваецца, што за апошні год колькасць абанентаў вырасла неістотна — прыблізна на 20 тысяч.
Адзначаецца, што "ўзровень пранікнення склаў 130,6 абанента на 100 жыхароў", а "LTE ахоплівае 99% насельніцтва".
Летась Камітэт дзяржкантролю вырашыў заняцца аператарамі мабільнай сувязі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.