NASA аднавіла зніклую сувязь з касмічным зондам "Вояджэр-1"

"Вояджэр-1" быў запушчаны ў верасні 1977 года

"Вояджэр-1" быў запушчаны ў верасні 1977 года / universemagazine.com

NASA аднавіла зніклую сувязь з касмічным зондам "Вояджэр-1". Ён знаходзіцца за 24 мільярды кіламетраў ад Зямлі, паведамляе "Голас Амерыкі".

"Вояджэр-1" быў запушчаны ў верасні 1977 года. Ён з'яўляецца самым аддаленым ад нашай планеты касмічным апаратам. Яго прыборы дагэтуль здольныя даследаваць космас.

Сувязь з зондам раптоўна абарвалася. Аднак інжынеры NASA выкарысталі радыёперадавальнік, які не задзейнічалі з 1981-га. І ім удалося аднавіць сувязь.

Інжынеры паступова адключаюць кампаненты "Вояджэр-1" для эканоміі энергіі, што дазваляе яму перадаваць унікальныя навуковыя даныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі