Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў знізіліся

Курсы долара і еўра працягваюць зніжацца

Курсы долара і еўра працягваюць зніжацца / pixabay.com

Курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся трэція таргі запар. Да таго яны раслі, абнаўлялі свае гістарычныя максімумы (прэм'ер-міністр РБ Раман Галоўчанка заявіў, што курс долара павялічваўся "часова"). Расійскі рубель на тыднёвым максімуме.

Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 3 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:

USD:  3,5227    (-0,0082 / -0,23%),

EUR:  3,7220    (-0,0365 / -0,97%),

RUB:  3,3240    (+0,0073 / +0,22%),

CNY:  4,8575    (-0,0396 / -0,81%).

Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў знізіліся
t.me/banki24_news/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі